24 красавiка 2024, Серада, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У акупаваным Мелітопалі прагрымеў магутны выбух

У акупаваным Мелітопалі прагрымеў магутны выбух

Сталі вядомыя цікавыя дэталі, якія паказваюць на «дзейнасць» партызан.

Раніцай 23 сакавіка ў часова акупаваным Мелітопалі прагрымеў магутны выбух. На гэты момант падрабязнасці высвятляюцца.

Аб прычынах і наступствах выбуху пакуль невядома. Пра гэта ў Telegram паведаміў гарадскі кіраўнік Мелітопаля Іван Фёдараў.

Паводле ягоных слоў, выбухі было чуваць у самім горадзе. Цяпер улада спрабуе даведацца падрабязнасці здарэння.

«Гучны выбух у часова акупаваным Мелітопалі. Удакладняем падрабязнасці», - паведаміў мэр.

У той жа час, мясцовы Telegram-канал «Рыа Мелітопаль» піша, што расейскія акупацыйныя войскі гэтым разам не сталі апраўдвацца, маўляў «спрацавала СПА» ці «самалёт перайшоў на звышгук».

Паводле папярэдніх звестак, на вуліцы Івана Аляксеева ў раёне пажарнай часці спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаванне. Акупанты сцвярджаюць, што «гэтым разам ніхто не пацярпеў».

Нагадаем, у часова акупаваным Мелітопалі 14 сакавіка адбыўся чарговы выбух. Выбух быў такой сілы, што яго чуў увесь горад. Пазней стала вядома, што ўзарваўся і загарэўся аўтамабіль мясцовага калабаранта Івана Ткача. Ад атрыманых раненняў здраднік памёр.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках