29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беллегпрам» адкрывае краму «Да дому» ў Чачэніі

«Беллегпрам» адкрывае краму «Да дому» ў Чачэніі
ФОТА: SB.BY

Замест Zara Home і IKEA.

Першая беларуская крама «Да Дому», асартымент тавараў якой павінен замяніць замежныя брэнды Zara Home і IKEA, плануюць адкрыць у сталіцы Чачэніі. Аб гэтым ТАСС паведаміла старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна.

«Мы хочам у Грозным адкрыць «Да Дому». Сёння правялі перамовы з кіраўніцтвам «Грозны-Молі», яны сказалі свае ўмовы, мы свае. Пралічым бізнэс-план, і калі ўсё пройдзе, гэта будзе першая такая беларуская крама ў Расеі», — адзначыла Лугіна.

Паводле ейных слоў, у Грозным і прылеглых гарадах Паўночнага Каўказа ёсць патэнцыял і беларускі бок гатовы заходзіць праз вытворчасць, а таксама асвойваць гандлёвую сетку.

20 сакавіка ў сталіцу Чачэніі Грозны ўжо прыбыла дэлегацыя з Беларусі на чале са старшынём дзяржаўнага канцэрна «Беллегпрам» Таццянай Лугінай. Менск і Грозны ўжо дамовіліся аб тым, што «Магатэкс» будзе шыць у Чачэніі форму для расейскіх салдат, якія ваююць ва Украіне.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках