19 красавiка 2024, Пятніца, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім коштам іншаземцам дастанецца беларуская малочная прадукцыя

12
Якім коштам іншаземцам дастанецца беларуская малочная прадукцыя

Мінсельгас змяніў кошты.

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі змяніла гранічныя мінімальныя цэны малочных тавараў, якія рэалізуюцца праз замежнагандлёвыя дамовы.

Гэты пункт прадугледжаны пастановай ведамства ад 22 сакавіка 2023 года №37, якая афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам малако і вяршкі, згушчаныя або з дадаваннем цукру, у парашку, гранулах або ў іншых цвёрдых відах (не больш за 1,5 адсотка тлустасці) у Бангладэш, Егіпет, Інданезію, Емен, Катар, Манголію і Аман будуць прадаваць не танней за $2,35 за 1 кг. Раней малочная прадукцыя такім коштам прадавалася толькі ў Кітай, Малайзію, В'етнам, Сірыю і Савудаўскую Арабію.

Акрамя гэтага, масла з утрыманнем малочнага тлушчу ад 80% і сыры сталі таннейшымі для Егіпта. Цана для гэтай краіны на масла устаноўленая на ўзроўні $5,9, на сыры тлустасцю 45 працэнтаў і ніжэй - $4,5, а на сыры тлустасцю вышэй за 45 адсоткаў - $4,6. Раней такія кошты дзейнічалі толькі для Сербіі.

Кошт прадукцыі ўстанаўліваецца ў залежнасці ад рэгіёну экспарту: Расея, краіны ЕАЭС (акрамя Расеі), краіны СНД і Грузія (акрамя краін ЕАЭС), краіны па-за СНД (акрамя Грузіі). Пастанова набыла моц з 11 сакавіка.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках