25 красавiка 2024, Чацвер, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мікалай Статкевіч – заўсёды на вастрыі супраціву»

3
«Мікалай Статкевіч – заўсёды на вастрыі супраціву»
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
ФОТА: CHARTER97.ORG

У Вільні адбылася выстава, прысвечаная лідару беларускай апазіцыі.

У віленскай бібліятэцы Літоўскай акадэміі навук імя Урублеўскіх 22 сакавіка адкрылася выстава, прысвечаная палітвязню і лідару беларускай апазіцыі Мікалаю Статкевічу. Арганізатары мерапрыемства – Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы і беларуская партыя «Народная Грамада».

Перад прысутнымі выступілі міжнародны сакратар Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы Рэмігіюс Матузас, намеснік старшыні «Народнай Грамады» Яўген Вільскі, дэпутаты Еўрапарламента Пятрас Аўштравічус і Юозас Алекас, дэпутат Сэйма Эмануэліс Зінгерыс, галоўная рэдактарка сайта Charter97» Наталля Радзіна і кіраўніца беларускага-літоўскага фонду «Дапамога» Наталля Калегава. Таксама дыстанцыйна ўзяла ўдзел у выставе жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

ДЭПУТАТ СЕЙМА ЛІТВЫ ЭМАНУЭЛІС ЗІНГЕРЫС
ЕЎРАДЭПУТАТ ЮАЗАС АЛЕКАС

«Мікалай Статкевіч заўсёды быў на вастрыі супраціву, чалавек, які прымае першы ўдар на сябе. Для мяне гэта выбітны палітык, які заўсёды выконваў свае абяцанні, быў гатовы прыехаць, калі ў кагосьці ёсць праблемы», - распавёў паплечнік Мікалая Статкевіча з «Народнай Грамадзе» Яўген Вільскі.

НАМЕСНІК СТАРШЫНІ ПАРТЫІ «НАРОДНАЯ ГРАМАДА» ЯЎГЕН ВІЛЬСКІ

«Сёння мы бачым выставу, прысвечаную аднаму чалавеку, але за ім мы, літоўскі народ, бачым увесь народ Беларусі. Статкевіч - гэта сімвал. Мы ведаем, што ён атрымаў многія міжнародныя ўзнагароды, напрыклад – прэмію Сахарава. Сітуацыя, вядома, у Беларусі застаецца складанай, але Літва гатова вас падтрымаць», - заявіў міжнародны сакратар Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы Рэмігіюс Матузас.

МІЖНАРОДНЫ САКРЭТАР САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫЧНАЙ ПАРТЫІ ЛІТВЫ РЭМІГІЮС МОТУЗАС

«Ён заўсёды выказаўся вельмі дакладна. Нам усім не стае Мікалая Статкевіча сярод тых апазіцыйных сіл, якія выступаюць супраць рэжыму Лукашэнкі. Я нават не магу ацаніць ягоны ўнёсак у гэтую дзейнасць. Сёння трэба казаць аб тым, што нам зрабіць, каб вызваліць Мікалая, што нам рабіць, каб ён вярнуўся на волю. Толькі Лукашэнка ведае, наколькі моцна ён баіцца Статкевіча. Таму я спадзяюся, што мы знойдзем выхад з сітуацыі», — звярнуўся да ўдзельнікаў мерапрыемства еўрадэпутат Пятрас Аўштравічус.

«Мікалай Cтаткевіч - сапраўдны герой і нацыянальны лідар краіны, які прысвяціў усё сваё жыццё барацьбе за свабоду Беларусі. За рэжымам Лукашэнкі ён больш за дзесяць гадоў правёў за кратамі і сёння знаходзіцца ў вельмі цяжкіх умовах. Яго жыццю і здароўю пагражае рэальная небяспека. Мікола знаходзіцца ў ізаляцыі: ад яго не перадаюць лісты, родным не даюць з ім сустрэцца.

Мы мусім змагацца за вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, якіх сёння ў рэальнасці ад шасці да дзесяці тысяч. Каб вызваліць людзей з турмаў, трэба працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі. І найперш узмацняць эканамічныя санкцыі. Мы не можам дапусціць скасавання абмежаванняў супраць рэжыму Лукашэнкі», - адзначыла галоўная рэдактарка сайта Charter97.org

Наталля Радзіна заклікала Літву праяўляць цвёрдасць і ні ў якім разе не дапусціць транзіт беларускага калію праз порт у Клайпедзе.

ГАЛОЎНАЯ РЭДАКТАРКА САЙТА CHARTER97.ORG НАТАЛЛЯ РАДЗІНА

Дэпутат Сэйма Эмануэліс Зінгерыс, які выступіў пасля беларускай журналісткі, запэўніў, што Літва не пойдзе на саступкі рэжыму Лукашэнкі, а Клайпеда не будзе прымаць беларускія ўгнаенні. Улады краіны будуць рабіць усё магчымае, каб прадухіліць абыход санкцый з боку беларускага рэжыму.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках