2 чэрвеня 2023, Пятніца, 9:05
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Ціханоўская ў ЗША вітала выдачу ордара на арышт Пуціна і заклікала «не забывацца на Лукашэнку»

76
Ціханоўская ў ЗША вітала выдачу ордара на арышт Пуціна і заклікала «не забывацца на Лукашэнку»
СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ

Таксама яна заклікала ЗША прыняць «новы план Маршала» для Беларусі.

Беларусь павінна ўвайсці ў еўрапейскую сям'ю нацый, стаць надзейнай сяброўкай і хаўрусніцай у дэмакратычным свеце. Пра гэта заявіла Святлана Ціханоўская на Форуме Каліноўскага, які праходзіць 23 сакавіка ў Вашынгтоне з удзелам вядомых палітыкаў і дыпламатаў, паведамляе a target="_blank" href=https://bpn-info.online/>BPN.

Яна падкрэсліла, што "дыктатура заразлівая", "тыраны вучацца адзін ў аднаго", і нагадала, што рэжым Лукашэнкі здолеў захаваць уладу, бо "Расея не хоча, каб Беларусь была свабоднай і дэмакратычнай краінай".

Палітык заклікала ЗША падтрымліваць Беларусь у барацьбе за незалежнасць і дэмакратычныя каштоўнасці, узмацняючы санкцыйны ціск на Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнку.

– ЗША варта вывучыць магчымасць выкарыстання другасных санкцый для выяўлення і блакавання актываў рэжыму за мяжой, – падкрэсліла Ціханоўская, кажучы пра спробы абысці абмежаванні і забароны.

Яна вітала выдачу Міжнародным крымінальным судом ордара на арышт Пуціна і заклікала "не забывацца пра Лукашэнку", які "таксама падзяляе адказнасць за злачынствы супраць чалавечнасці і агрэсію".

– Мы павінны вызначыць працоўны механізм у рамках міжнародных арганізацый і за іх межамі, які можа дапамагчы нам аднавіць справядлівасць у Беларусі і Украіне, – сказала Ціханоўская.

Ціханоўская заклікала ЗША ўжыць "новы план Маршала":

– Як і ў 1945 годзе, вы можаце дапамагчы аднавіць нашу эканоміку і нашы краіны. Перамагчы ў вайне, не забяспечыўшы міру, – значыць пакінуць адчыненымі дзверы для новага канфлікту.

Ціханоўская таксама заклікала Кангрэс і прэзідэнта Джо Байдэна стаць "лідарамі ў глабальнай барацьбе з тыраніяй".

– Мы бачым ролю Злучаных Штатаў у абароне незалежнасці Беларусі і Украіны і пабудове адзінства дэмакратычных дзяржаваў вакол гэтага. Для нас важна мець скаардынаваную стратэгію ЕЗ, ЗША, Вялікай Брытаніі і Канады, – адзначыла Ціханоўская.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».