СМІ: РФ вярбуе на вайну з Украінай наймітаў у Беларусі
29- 23.03.2023, 20:53
- 18,610

З Беларусі плануюць завербаваць да 2000 наймітаў.
Расейцы хочуць завербаваць яшчэ больш наймітаў, на гэты раз – з Беларусі і Анголы.
Пра гэта паведамляе Цэнтр нацыянальнага супраціву, піша Цензор.НЕТ.
Паводле ягоных звестак, з Беларусі плануюць завербаваць да 2000 наймітаў.
«Гаворка ідзе пра супрацоўнікаў ахоўнага прадпрыемства “ГардСэрвіс”. Заўважым, што “ГардСэрвіс” не проста прыватнае ахоўнае прадпрыемства. Яно з'яўляецца першым такім прадпрыемствам у Беларусі і створанае спецыяльным указам Аляксандра Лукашэнкі ў 2019 годзе. Грунтуюцца “ахоўнікі” на тэрыторыі былога цэнтра падрыхтоўкі», – адзначылі ў Цэнтры нацыянальнага супраціву.
Таксама Цэнтр паведамляе пра прыбыццё ў РФ блізу 100 наймітаў з Анголы.
«Пра іх удзел у вайне дамовіўся асабіста кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў падчас візіту ў афрыканскую краіну», – гаворыцца ў паведамленні.