Генштаб УСУ аспрэчыў інфармацыю пра Новую Кахоўку
3- 23.03.2023, 21:19
- 10,436

Там яшчэ ёсць расейскія акупанты.
Генштаб УСУ аспрэчыў інфармацыю, апублікаваную ў вечаровай зводцы, што расейскія падраздзяленні нібыта пакінулі Новую Кахоўку Херсонскай вобласці.
«Акупанты да гэтага часу часова знаходзяцца ў Новай Кахоўцы. Інфармацыя пра нібыта сыход ворага з гэтага населенага пункта была апублікаваная ў выніку некарэктнага выкарыстання наяўных звестак», – паведамілі ў Генштабе УСУ.
Некалькі гадзінаў таму Генштаб УСУ ў вечаровай зводцы паведаміў, што на стан 22 сакавіка 2023 года ўсе падраздзяленні войска акупанта, якія былі размешчаныя ў Новай Кахоўцы, нібыта пакінулі горад.