19 красавiка 2024, Пятніца, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сі Цзіньпін знайшоў замену Пуціну

12
Сі Цзіньпін знайшоў замену Пуціну

Кітайскі лідэр даў кіраўніку Крамля паўгода для выпраўлення сітуацыі.

Падчас візіту кітайскага лідэра ў Расею Сі Цзіньпін паставіў Пуціну ўмовы, на якія расейскі дыктатар быў змушаны пагадзіцца.

Падчас візіту ў Расею Сі Цзіньпін сказаў Пуціну, што ён бярэ на сябе рызыку, маючы стасункі з ваенным злачынцам. Маўляў, такая ганьба яму не патрэбная, і ў Пуціна застаецца мала часу паказаць хоць нейкі вынік.

Аб гэтым у інтэрв'ю ТСН сказаў дырэктар New Geopolitics Research Network Міхаіл Самусь.

«Праз тое, што Сі Цзіньпіну было брыдка, ён прапанаваў яму (Пуціну – рэдакцыя) наступнае – ён ахвочы трываць такое ганебнае становішча, ён гарантуе Пуціну жыццё і прытулак у Кітаі. Сі выкарыстаў сітуацыю на 1000% для ўзняцця ставак і стварэння варункаў, калі Пуцін меў пагадзіцца на ўсё. Я думаю, што так і адбылося. Гэта адкрывае новую эру», - перакананы Самусь.

Са слоў эксперта, цяпер будзе цікава, што менавіта Сі дазволіць учыніць Пуціну на фронце.

«Ён (Цзіньпін - рэдакцыя) можа даць яму час - яшчэ паўгода "паторгацца". Сі Цзіньпіну нецікава слухаць пра Бахмут. Чым даўжэй Сі будзе чакаць, тым больш ён дасць магчымасцяў Пуціну для манеўраў. Калі за гэты час, які Сі дасць Пуціну, Расея будзе несці страты і ганьбу, Кітаю гэта не трэба. Ён і так мае шмат ганьбы праз тое, што бярэ ваеннага злачынцу пад сваё крыло», - адзначыў Самусь.

Эксперт дадаў, што Кітай можа ў кожны момант прыбраць Пуціна і паставіць Шайгу, і тады Пуціну "проста дазволяць існаваць фізічна".

«Ад Шайгу залежаць поспехі на фронце, але ён проста ўсміхаецца і нічога не робіць. Канспіралагічна можна ўявіць, што ягоныя рэальныя кіраўнікі - камуністычная партыя Кітая, і яна сказала не рыхтаваць наступальныя стратэгічныя групоўкі, бо гэта супярэчыць кітайскім інтарэсам», - сказаў эксперт.

Нагадаем, Міхаіл Самусь таксама заявіў, што Сі Цзіньпін даў Пуціну "ярлык" на княжанне ў абмен на фактычную акупацыю РФ.

«Сі Цзіньпін зрабіў у Расеі некалькі гучных заяў. Па-першае, ён гарантаваў яму, калі Пуцін пагаджаецца на ўсё, што яму прапануе Сі, тады Пуцін гарантавана застаецца жывым і можа далей кіраваць. Гэта значыць, ён даў яму «ярлык» на кіраванне. Пуцін згаджаецца», - сказаў Самусь.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках