18 красавiка 2024, Чацвер, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспілотнікі масава атакавалі Белгарадскую вобласць РФ

3
Беспілотнікі масава атакавалі Белгарадскую вобласць РФ

Тутэйшыя жыхары паведамляюць аб шматлікіх выбухах.

Жыхары Белгарадскай вобласці РФ устурбаваныя масаваным нападам дронаў і паведамляюць аб сэрыі выбухаў каля расейскіх вайсковых аб'ектаў.

"Адразу некалькі беспілотнікаў атакавалі Белгарадскую вобласць", — піша расейскае выданне "База".

Расейцы адзначаюць, што адзін з БЛА нібыта "выбухнуў у паветры, калі яго спрабавалі пасадзіць з дапамогай сродкаў радыёэлектроннай барацьбы" недалёка ад вайсковых аб'ектаў РФ.

Пазней два беспілотнікі скінулі два набоі за некалькі кіламэтраў ад вёскі Карабанава. Праз гадзіну беспілотнік атакаваў яшчэ адзін вайсковы аб'ект каля сяла Дронаўкі.

Яшчэ праз дзве гадзіны беспілотнік нібыта «быў перахоплены сіламі РЭБ і выбухнуў у паветры каля Жураўлёўкі». Праўда, пазней яшчэ адзін беспілотнік усё ж скінуў набой недалёка ад гэтага месца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках