24 красавiка 2024, Серада, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: У Гародні КДБ спрабаваў змыць ганьбу за няўдачу ў Мачулішчах

11
Палітолаг: У Гародні КДБ спрабаваў змыць ганьбу за няўдачу ў Мачулішчах

Гэта ўжо finita la comedia ці будзе працяг?

Палітолаг і каардынатар беларускай экспэртнай сеткі «Наша меркаванне» Вадзім Мажэйка распавёў «Філіну» пра паслясмак «гарадзенскай аперацыі».

Напярэдадні Вадзім Мажэйка выказаў сумневы наконт існавання чалавека, якога праўладныя службы адчайна выдавалі за "замежнага тэрарыста" ў Гародні, адпаведна, паставіўшы пад сумненне ўсю, паводле слоў Лукашэнкі, "добрую аперацыю", у якой людзі "ішлі і рызыкавалі жыццём".

"Філін" даведаўся ў палітолага, гэта ўжо finita la comedia ці нас чакае працяг захапляльнага серыяла?

- Вы з самага пачатку сумняваліся ў тым, што ўсё гэта рэальна і што такі чалавек існуе. Цяпер гэта паспрабавалі давесці. Што вы пра ўсё гэта думаеце?

- Мы ўсё яшчэ не ведаем многіх дэталяў гэтай гісторыі, але, прынамсі, усё тое, што гаворыцца дзяржаўнай прапагандай, вельмі неканкрэтна, абстрактна, няма ніякіх выразных довадаў, - адзначае Вадзім Мажэйка.

У мяне па-ранейшаму адчуванне, што гэта было ініцыятывай нейкага з ведамстваў, верагодна, КДБ, калі там пры затрыманні згадваецца група «Альфа».

І вось КДБ пры дапамозе такой інсцэніроўкі, магчыма, спрабуе прадэманстраваць сваю эфектыўнасць, сваю паспяховасць на фоне таго, што рэальную дыверсію ў Мачулішчах прадухіліць нікому не ўдалося.

У прынцыпе, сама ідэя канкурэнцыі паміж сілавымі ведамствамі, якія ўвесь час спрабуюць рознымі спосабамі прадэманстраваць сваю эфектыўнасць у вачах улады, як кажуць, не баг, а фіча гэтай сістэмы.

Дыктатары заўсёды імкнуцца стварыць некалькі канкурэнтных сілавых ведамстваў, пажадана больш, каб атрымалася складаная і не вельмі зразумелая структура.

Каб яны ўвесь час спрачаліся аб тым, хто больш галоўны, хто за што адказвае, каб адзін аднаго не вельмі любілі і змагаліся за ўвагу гэтага самага кіраўніка.

Такая стратэгія можа засцерагчы ад змовы сілавікоў, якія ўвесь час адзін з адным канкуруюць і не могуць паміж сабой дамовіцца.

Але апроч гэтай глабальнай і важнай для такіх рэжымаў мэты, відавочныя і недахопы такой сістэмы. Калі шмат структур займаюцца адным і тым жа, непазбежнае бязладдзе і ў выніку невысокая эфектыўнасць.

Заўсёды ёсць рызыка, што гэтыя структуры замест таго, каб развязаць рэальныя праблемы, проста зоймуцца высвятленнем стасункаў адзін з адным дзеля канкурэнцыі, і на выхадзе атрымаецца нешта накшталт таго, што мы ўбачылі напярэдадні. Падаецца, гэта адзін з такіх прыкладаў.

- Ці разумеюць яны самі, якая якасць іх "творчасці"?

- Там іншая інфармацыйная культура, іншае разуменне таго, як знаходзіцца інфармацыя, як зняпраўджваюцца фэйкі. Для іх самае галоўнае тое, што яны паклалі тэчку на стол начальніку, а што пішуць у інтэрнэтах усялякія апазіцыянеры, іх не хвалюе.

У гэтым сэнсе можна ўспомніць пра аперацыю з “турыстамі” Пятровым і Башыравым, якія прыехалі ў Солсбэры “паглядзець на шпілі”. Усё гэта таксама выглядала камічна, хаця тая аперацыя быццам бы рыхтавалася не на ўзроўні рэгіянальных сілавікоў, а на вышэйшым узроўні расейскай выведкі.

Зразумела, што сцэнары ў дзвюх пастановак розныя, але падыход аднолькавы: фэйкавыя асобы, якія нікога не пераканалі, іх хутка развянчалі, і ўсе былі, мякка кажучы, у здзіўленні. Але гэтыя людзі былі ўпэўненыя, што прыдумалі суздром праўдападобную версію.

- Як думаеце, ці будуць і далей нашай увазе прадстаўляць падобныя “аперацыі”?

- Я б сказаў, што ў такой сістэме займацца падобным для сілавікоў непазбежна. Што яны і робяць.

Проста крыху іншы маштаб у падзеі, і яны нас ужо не так уражваюць. Але гэта таксама выдуманыя гісторыі з надуманымі нагодамі.

І зразумела, што сілавікам лавіць выпадковых людзей праз такія схемы значна лягчэй, чым раскрываць сапраўдныя злачынствы, у тым ліку, праўда, небяспечныя для ўлады, як тая ж дыверсія ў Мачулішчах.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках