25 красавiка 2024, Чацвер, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Севастопаля раздаліся магутныя выбухі

6
У цэнтры Севастопаля раздаліся магутныя выбухі

Спікер Адэскай АВА растлумачыў, што адбываецца.

У часова акупаваным Севастопалі зноў было вельмі гучна. Акупацыйная адміністрацыя запэўнівае, што выбухі звязаныя з «прафілактычнай працай расейскіх вайскоўцаў».

Аб гэтым заявілі мясцовыя прапагандысцкія тэлеграм-каналы, спасылаючыся на так званага «губернатара» Севастопаля Міхаіла Разважаева, перадае «24 канал».

Увечары 24 сакавіка жыхары часова акупаванага Севастопаля чулі гучныя выбухі. «Губернатар» горада Міхаіл Разваджаеў супакоіў, што «ўсё паводле плану» і гукі звязаныя з прафілактычнымі мерамі расейскіх вайскоўцаў у бухце супраць магчымых украінскіх нападаў.

Спікер кіраўніка Адэскай АВА Сяргей Братчук пракаментаваў у эфіры тэлемарафону словы акупацыйнай адміністрацыі Севастопаля і дадаў, што «бавоўна» і далей будзе разрастацца па паўвыспе, таму захопнікам не будзе дзе схавацца.

«Кліматычныя ўмовы часова акупаванага Крыму спрыяюць таму, што гэта расліна (бавоўна - «24 канал»), яна, я ўпэўнены, будзе ўсё больш актыўна разрастацца на паўвыспе. І, калі мы гаворым пра гэты арэал, то гэтым арэалам будзе ўся тэрыторыя часова акупаванага Крыма», – дадаў Сяргей Братчук.

Як паведамляў сайт Charter97.org, 22 сакавіка марскія беспілотнікі атакавалі расейскі флот у Севастопалі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках