29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Пекін не будзе абараняць Лукашэнку

7
Палітолаг: Пекін не будзе абараняць Лукашэнку
ФОТА: GETTY IMAGES

Ніякай гармоніі ў трыа Пекін - Масква - Менск няма і не прадбачыцца.

Палітолаг Аляксандр Класкоўскі ў артыкуле для «Вот Так» аналізуе спробы Лукашэнкі збалансаваць залежнасць ад Крамля з дапамогай Кітая:

- Ні пра якую роўнасць у дачыненнях Пекіна з Крамлём таксама не можа быць і гаворкі. Кітай, карыстаючыся незайздросным становішчам, у якім кіраўніцтва Расеі апынулася з-за ўласнай неразважлівасці і надмерных амбіцый, паступова падмінае пад сябе вялікую, але бязглуздую паўночную суседку. Кітайцам выгадна, каб расейцы, пасварыліся з Еўропай, гналі ім газ за бясцань, ды яшчэ і самі трубы пракладалі. Роўна як выгадна і купляць нядорага беларускі калій, якому закрыты шлях на многія ранейшыя рынкі.

Глядзіш, з такім поспехам саслабелая ў няроўнай сутычцы з калектыўным Захадам РФ неўзабаве і сапраўды, як даўно прагназавалі іншыя каментатары, стане сыравінным прыдаткам, паўкалоніяй Паднябеснай.

Так што напраўду ніякай гармоніі ў трыа Пекін — Масква — Менск няма і не прадбачыцца. І самае галоўнае з беларускага пункту гледжання - тое, што надзеі Лукашэнкі збалансаваць пры дапамозе КНР ціск Крамля вельмі прывідныя.

Калі казаць пра гандлёва-эканамічную дыверсіфікацыю, то гадавы беларускі экспарт у Кітай хоць і вырас, але ўсё адно пакуль параўнаем з месячным экспартам у РФ. Так што прывязка да яе рынку застаецца каласальнай і дэ-факта безальтэрнатыўнай. А значыць, і надалей давядзецца саступаць Маскве важныя пазіцыі пад маркай «паглыблення інтэграцыі», рэалізацыі так званых саюзных праграм.

Калі казаць пра палітыку, дык Кітай ад Беларусі вельмі далёкі і асабліва ўпісвацца за яе не стане. І ўжо сапраўды не стане грудзьмі на абарону асабістай улады Лукашэнкі. Пекіну фактычна ўсё адно, хто будзе кіраваць у Менску.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках