25 красавiка 2024, Чацвер, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Пінчук: Алесь першым унёс сцяг у будынак гарадской рады

1
Наталля Пінчук: Алесь першым унёс сцяг у будынак гарадской рады
НАТАЛЛЯ ПІНЧУК
ФОТА: CHARTER97.ORG

Жонка Нобэлеўскага лаўрэата расказала пра ягоны гераічны ўчынак.

У варшаўскім Музеі свабоднай Беларусі адкрылася выстава палітычных плакатаў "Бел-чырвона-белы". Экспазіцыя з'явілася ў выніку міжнароднага конкурсу на тэму дэмакратычных памкненняў беларускага грамадства, арганізаванага Нацыянальным Цэнтрам Культуры Польшчы (НЦК).

У цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел: міністр культуры Польшчы Пётр Глінскі, кіраўнік замежнай службы польскага МЗС Аркадыюш Жагоцкі, амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, а таксама прадстаўнікі беларускай апазіцыі, у тым ліку — Наталля Пінчук, жонка лаўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, які знаходзіцца з лукашысцкай турме.

Наталля Пінчук расказала пра важнасць нацыянальнага сцяга Беларусі:

- Бел-чырвона-белы сцяг мае даўнюю гісторыю. Пад бел-чырвона-белым сцягам стваралі незалежную Беларусь. На доўгія часы ў савецкай Беларусі пра гэты сцяг нельга было прыгадваць. Але часы змяніліся, яшчэ ў CCCР маё пакаленне пачало ўзнімаць гэты сцяг.

У гэтым кантэксце хацела б згадаць учынак майго мужа Алеся, які першы яшчэ за савецкім часам унёс гэты сцяг у будынак Менскай гарадской рады. Алесь цяпер у турме, мы ўсе пра гэта ведаем. Разам з ім знаходзяцца таксама іншыя вядомыя нам людзі: Анджэй Пачобут, Мікола Статкевіч, Павал Севярынец. Надоечы мы падлічылі, што яны знаходзяцца ў гэтых невыносных варунках ужо больш за тысячу дзён. Напэўна, вы не так даўно чулі вельмі жахлівую інфармацыю, што Ігар Лосік учыніў спробу суіцыду. На жаль, гэта адзіная магчымасць абараніць сваю годнасць у турэмных варунках.

За кратамі не толькі тыя, якіх я пералічыла, за кратамі тысячы людзей, якія выказаліся за свабоду, выказалі сваё свабоднае слова, гэта тысячы смелых жанчын і мужчын. Яны - як героі твора Адама Міцкевіча, як Конрад Валенрод. Ён сказаў: "Імя маё - мільёны, бо я пакутую за мільёны". Мы спадзяемся, што пакуты нашага народа не марныя, мы спадзяемся, што, у тым ліку дзякуючы і вашай падтрымцы, беларусы выйдуць на вуліцы беларускіх гарадоў, на вуліцы свабоднай Беларусі, - сказала Наталля Пінчук.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках