25 красавiка 2024, Чацвер, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аксёнаў і Прыгожын стварылі новую ПВК у Крыме

6
Аксёнаў і Прыгожын стварылі новую ПВК у Крыме

Стала вядома, хто курыруе баевікоў.

Так званы «кіраўнік» Крыма стварыў на акупаванай паўвыспе сваю прыватную ваенную кампанію. Камандуе ёю адзін з галоўных наймітаў ПВК «Вагнера».

Пра гэта паведамляюць «Важные истории».

СМІ адзначаюць, што Аксёнаў адзін з нешматлікіх сярод расейскай эліты падтрымлівае шчыльны кантакт з «кухарам Пуціна» і ўладальнікам «Вагнера» Яўгенам Прыгожыным. Відавочна, яны разам стварылі ў акупаваным Крыме асобную вайсковую групоўку.

У сакавіку гэтага года Аксёнаў у эфіры крымскай тэлевізіі распавёў аб з'яўленні ў Крыме новага «вайсковага падраздзялення». СМІ сцвярджаюць, што гаворка ідзе пра прыватную вайсковую кампанію «Канвой».

У Telegram нават з'явіўся канал з аднайменнай назвай. У ім публікуюцца заклікі ўступаць у ПВК, а таксама прапагандысцкія тэксты. Канспіратыўныя тэорыі аб тым, як Ракфелеры выкупілі сістэму водазабеспячэння ва Украіне і цяпер «з дапамогай спецыяльнага хімічнага складу паралізуюць тыя адцінкі мозгу, якія адказваюць за ідэнтыфікацыю чалавека».

Са звестак выдання, фармальна «Канвой» - гэта баявы вайсковы рэзерв (БАРС). Удзельнікі падпісваюць два кантракты - з ПВК і «Мінабароны». Са слоў аднаго з чальцоў, заробак наймітаў за месяц - блізу 200 тысяч рублёў, а камандавання - 300 тысяч. Акрамя гэтага абяцаюць зямлю «ў Крыме або Абхазіі».

Выданне зазначае, што ў складзе падраздзялення служыць блізу 300 чалавек. Пазіцыі «Канвою» знаходзяцца ў суседняй з Крымам Херсонскай вобласці.

Хто курыруе ПВК

«Гэта ПВК Аксёнава, але ўсё камандаванне - былыя супрацоўнікі ПВК Вагнер. Усе - даўно знаёмыя адзін аднаму людзі», - заявіў былы найміт «Канвою».

СМІ ўстанавіла, што курыруе працу ПВК правая рука Прыгожына Канстанцін Пікалаў з пазыўным «Мазай». Ён таксама з'яўляецца куратарам ПВК «Вагнера» ў Афрыцы.

Яшчэ адным кіраўніком «Канвою» з'яўляецца Васіль Яшчыкаў, які заяўляе, што яго продак быў «казаком і асабістым целаахоўнікам імператара Мікалая II і імператрыцы Марыі Фёдараўны».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках