28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адзін расейскі бізнэсовец пакінуў «прафсаюз алігархаў»

6
Яшчэ адзін расейскі бізнэсовец пакінуў «прафсаюз алігархаў»
УЛАДЗІМІР ЛІСІН

Арганізацыя стала таксічнай.

Асноўны ўладальнік НЛМК мільярдэр Уладзімір Лісін выйшаў з бюро праўлення Расейскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (РСПП) і стаў 16-м алігархам, які зрабіў гэта за апошнія два тыдні.

Паўнамоцтвы Лісіна ў РСПП былі спыненыя на падставе яго ўласнай заявы. Пастанову аб гэтым прадстаўнікі арганізацыі аднагалосна прынялі на з'ездзе ў сярэдзіне сакавіка, паведамілі РБК крыніцы, блізкія да РСПП.

Месца Лісіна ў бюро праўлення арганізацыі, якая аб'ядноўвае прадстаўнікоў буйнога бізнэсу, зойме гендырэктар КамАЗа Сяргей Кагогін, удакладніў адзін з суразмоўцаў. Пры гэтым за Лісіным застанецца пасада старшыні падатковага камітэта.

Перад з'ездам РСПП 16 сакавіка, у якім упершыню пасля пачатку вайны ва Украіне ўзяў удзел прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, праўленне арганізацыі пакінулі адразу 15 бізнэсоўцаў і топ-мэнэджараў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках