23 красавiка 2024, aўторак, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Каля дома сталі стаяць дзіўныя аўто»

11
«Каля дома сталі стаяць дзіўныя аўто»

Беларус расказаў, як сілавікі ціснуць на яго блізкіх і «клічуць» вярнуцца ў краіну.

Сілавікі працягваюць ціснуць на беларусаў, якія з'ехалі за мяжу, праз іх блізкіх, каб тыя вярнуліся ў краіну. Яшчэ адзін чытач «Зеркала» распавёў, як міліцыя ў ягоным горадзе спрабуе дамагчыся, каб ён прыехаў і атрымаў «пакаранне», і як гэта адбіваецца на сям'і. Праўда, пачыналася гісторыя хлопца зусім не з палітычных пытанняў, піша zerkalo.io.

Мікіту цяпер 23 гады, ён з Берасцейскай вобласці, але вучыўся і жыў у Расеі. Расказвае, што ў 2020-м актыўна выказваўся ў падтрымку беларусаў, якія пратэставалі.

Калі пачалася вайна, у канцы лютага 2022 года, хлопец пастанавіў з'язджаць з суседняй краіны, але ў яго пачаліся праблемы з пакупкай квіткоў, візу атрымаць таксама не мог: заканчваўся пашпарт. Мікіта паехаў дадому мяняць дакумент, і там з цягніка яго знялі супрацоўнікі беларускага крымінальнага вышуку.

- Я меркаваў, што мяне могуць затрымаць, ехаў з асцярогай. Выходжу з цягніка, бачу - стаіць натоўп міліцыі ў форме, глядзяць на мяне, але не падыходзяць, - кажа суразмоўца. - Я ўбачыў сваякоў і пачаў ісці да іх, тут акурат падыходзяць два чалавекі ў цывільным. Сказалі, што з крымінальнага вышуку, але не прадставіліся і папрасілі прайсці за імі. У аўто ўжо пачаліся пытанні: дзе вучыўся і калі, куды і навошта прыехаў, дзе ў 2020 годзе быў. Родным маім сказалі, што яны могуць прайсці за аўтамабілем, дзе мы сядзелі, але самі праехалі на чырвонае святло і павезлі мяне ў аддзяленне. Там таксама былі допыты, гадзіны дзве я сядзеў. Пыталіся больш пра Украіну, чым пра пратэсты, — як стаўлюся да вайны, ці ехалі са мной украінцы. Усё гэта разбаўлялася пытаннямі пра вучобу.

Як высветлілася тады, хлопца шукалі, бо ён, паводле слоў праваахоўнікаў, не з'яўляўся на вайсковую медкамісію. Хаця ён кажа, што падаваў у вайсковы камісарыят даведкі аб навучанні:

- Тады мне далі штраф і падпіску аб нявыездзе. Запатрабавалі яшчэ адну даведку з ВНУ, мне яе нейкім цудам перадалі з Расеі, бо сам туды паехаць ужо не мог. Пасля я абнавіў пашпарт, зрабіў візу і з'ехаў. І ўжо потым пачаліся незразумелыя дзеянні з боку ўлады. Хоць інфармацыі аба мне ў міліцыі было ў дастатку, сталі ўвесь час прыходзіць да бабулі і дзядулі, у якіх я прапісаны. Пыталіся, ці карыстаюся я тэлеграмам і інстаграмам, дзе быў у 2020 годзе, дзе вучыўся, навошта прыехаў, куды збіраюся далей.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках