29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атрад УСУ «Молат» адправіў на ўцёкі расейцаў пад Бахмутам

4
Атрад УСУ «Молат» адправіў на ўцёкі расейцаў пад Бахмутам

Украінцы зраўнялі ў зямлёй бліндажы акупантаў.

УСУ зраўнялі з зямлёй пазіцыю акупацыйнага войска РФ на Бахмуцкім кірунку.

Аперацыю карэктаваў і здымаў на відэа беспілотнік.

Ролік быў апублікаваны на канале 3-й асобнай штурмавой брыгады УСУ.

Аперацыю ажыццявіў атрад «Молат Груп» са складу артылерыйскага дывізіёна 3-й брыгады.

«Глядзець вечна можна толькі на адно: як гараць пазіцыі ворага… Тлеюць акупанты і іх бліндажы ў прыгарадзе Бахмута», - напісалі вайскоўцы.

На відэа патрапіла, як артылерыя УСУ ўдарамі «перамолвае» расейскую пазіцыю. Некалькі акупантаў, якім пашанцавала выжыць, кінуліся ўцякаць улегцы.

Адзначым, што Бахмуцкі кірунак застаецца самым «гарачым» на фронце. Расейцы ўжо больш за паўгода не пакідаюць спроб узяць гэты буйны ўмацаваны раён у аблогу.

Там акупанты ўжываюць тактыку так званых «мясных штурмаў», закідваючы целамі сваіх салдат і наймітаў украінскія пазіцыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках