Да Беларусі набліжаюцца два цыклоны
- 25.03.2023, 12:55
- 7,022

Але іх панаванне будзе нядоўгім.
Сіноптыкі падзяліліся прагнозам надвор'я ў Беларусі на найбліжэйшыя дні. Да нашай краіны набліжаюцца два цыклоны.
Першы балканскі цыклон прыйдзе ў аўторак. Мадэль ECMWF кажа, што накрые снегам захад Беларусі і Вільню, GFS і ICON – што цэнтральную частку краіны.

Таксама чакаецца прарыў арктычнага цыклону на поўдзень, у Цэнтральную і Усходнюю Еўропу на пачатку наступнага тыдня.
На шчасце, халоднае ўварванне будзе параўнальна хуткаплынным - усяго 2-4 дні, бо халоднае паветра хутка прагрэецца ад ужо цёплай зямлі.
