25 красавiка 2024, Чацвер, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн сумняваецца ў сіле патэнцыйнага звязу Кітая і Расеі

5
Байдэн сумняваецца ў сіле патэнцыйнага звязу Кітая і Расеі

Прэзідэнт ЗША мяркуе, што пагрозы моцна перабольшаныя.

Кіраўнік Белага дому Джо Байдэн сумняваецца ў магчымасцях патэнцыйнага звязу паміж Кітаем і Расеяй. Прэзідэнт ЗША не ставіцца легкадумна ні да Пекіна, ні да Масквы, але ў той самы час заклікае не перабольшваць сілу іх магчымага альянсу.

Адпаведную заяву амерыканскі лідар зрабіў падчас візіту ў Канаду.

«Я думаю, мы моцна перабольшваем», – сказаў амерыканскі лідар, ацэньваючы пагрозы, якія могуць зыходзіць ад патэнцыйнага звязу КНР і РФ.

Паводле словаў Байдэна, цягам апошніх трох месяцаў ён часта чуў пра намеры Пекіна пачаць пастаўкі зброі Расеі, але на сёння гэтага не адбылося.

«Гэта не азначае, што такое не можа адбыцца ў будучыні, але пакуль не», – дадаў прэзідэнт ЗША.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках