23 красавiка 2024, aўторак, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Радзіна: Нельга дапусціць зняцця санкцый з беларускага калію

6
Наталля Радзіна: Нельга дапусціць зняцця санкцый з беларускага калію
Наталля Радзіна

Дыяспары павінны патрабаваць узмацнення ціску на рэжым Лукашэнкі.

На Лукішскай плошчы ў цэнтры Вільні, учора, 25 сакавіка, сабраліся сотні беларусаў пад бел-чырвона-белымі сцягамі, каб адзначыць Дзень Волі - 105-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Сярод выступоўцаў была галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна. Яна звярнула ўвагу на небяспеку паслаблення санкцый супраць беларускага рэжыму:

- Неабходна ўзмацняць міжнародны ціск на рэжым Лукашэнкі, неабходна патрабаваць узмацнення эканамічных санкцый супраць дыктатуры. Вось гэта і ёсць праца для дыяспар. Людзі ўнутры краіны не могуць дабівацца санкцый, бо іх за гэта чакае немінучы арышт. Дыяспары ў краінах Еўразвязу і ЗША абавязаныя праводзіць дэманстрацыі і сустракацца з заходнімі палітыкамі, патрабаваць ад іх яшчэ большага ціску на рэжым Лукашэнкі.

Цяпер ёсць пагроза, што будуць знятыя санкцыі з беларускага калію. Мы ведаем, што рэжым Лукашэнкі лабіруе зняцце абмежавальных захадаў з гэтай асноўнай сыравіны, якая ідзе на экспарт. У гэтым крыецца вялізная небяспека, бо рэжым у гэтым выпадку атрымае мільярды еўраў, якія пойдуць на рэпрэсіўны апарат, на працяг катаванняў палітвязняў у турмах.

Шмат гаворыцца аб сінхранізацыі санкцый у дачыненні да беларускага рэжыму і расейскага. Сінхранізацыя павінна адбывацца як узмацненне санкцый, а не іх паслабленне. Як мы ведаем, Захад не ўвёў абмежаванні на расейскі калій. Калі сінхранізацыя будзе ў тым, што санкцыі знімуць і з беларускага калію, то гэта будзе азначаць адназначнае патуранне для нелегітымнага беларускага кіраўніка. Мы павінны зрабіць усё, каб не дапусціць гэтага!

Наталля Радзіна
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках