19 красавiка 2024, Пятніца, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі генерал знерваваўся праз поспехаў УСУ прама на шоў прапагандыстаў

Расейскі генерал знерваваўся праз поспехаў УСУ прама на шоў прапагандыстаў

Заява аб перавазе ўкраінскага войска прагучала ў жывым эфіры крамлёўскага ТВ.

Расейская прапаганда ўжо не ўзгадвае пра тое, як абяцала ўзяць Кіеў за тры дні. У эфіры прапагандысцкіх ток-шоў у Расеі сёння пануе напружанае і нервовае становішча. Там ужо пачынаюць казаць пра будучую паразу ў вайне і шукаць вінаватых. Паказальным стаў выступ генерал-лейтэнант СВР у адстаўцы Леаніда Рашэтнікава ў эфіры ток-шоў «60 хвілін» на федэральным тэлеканале РФ, паведамляе dialog.ua.

Расейскі генерал паскардзіўся, што ў расейскага войска праз год вайны захоўваецца востры дэфіцыт беспілотнай авіяцыі, якая выконвае важную ролю на поле бою.

«Мы праблему дронаў пакуль не развязалі, нашых дронаў. Трэба мець на ўвазе, што пры ўсёй напружанай сітуацыі, магчымым контрнаступленні Украіны нашы войскі… недастаткова пакуль узброеныя і дронамі, і антыдронавай зброяй. Год прайшоў, і вось гэты недахоп не ліквідаваны... На жаль, УСУ маюць перавагу з гэтым узбраеннем. І нашы хлопцы нясуць страты менавіта больш за ўсё ад выкарыстання беспілотнікаў як наступальнай зброі. Гэта вялікая праблема», - скардзіўся расейскі «экспэрт».

Паказальная стала рэакцыя на яго словы вядоўцы і па сумяшчальніцтве дэпутата Дзярждумы РФ Яўгена Папова. Ён фактычна абвінаваціў вайсковае кіраўніцтва ў тым, што войскі не забяспечаны беспілотнікамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках