29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі загарэўся парахавы завод, які робіць набоі для РСЗА і крылатых ракет

9
У Расеі загарэўся парахавы завод, які робіць набоі для РСЗА і крылатых ракет

Пажар ахапіў будынак у Пермі.

У Расеі адбыўся пажар на Пермскім парахавым заводзе. Пра гэта паведамляе прэс - служба расейскага МНС.

Інфармацыя аб пажары ў будынку на вул Гальперына ў Кіраўскім раёне Пермі паступіла ў МНС учора ў 19.41 . Супрацоўнікі супрацьпажарнай службы, якія прыбылі на месца, устанавілі, што адбылося ўзгаранне ў электрычным шчыце, размешчаным на вонкавай сцяне адміністрацыйнага будынка.

Да тушэння агню прыцягваліся 24 супрацоўнікі МНС і шэсць адзінак тэхнікі. У 20.14 пажар быў ліквідаваны.

ФКП «Пермскі парахавы завод» - адно з асноўных прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу Прыкам'я. ППЗ выпускае зарады да рэактыўных сістэм залпавага агню, комплексаў СПА, зарады рухавікоў для авіяракет, стартава-разгонныя сістэмы крылатых ракет, вырабы для комплексу ПРА А-135, сферычны порах для стралковай зброі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках