18 красавiка 2024, Чацвер, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бяжы, Іосіф, бяжы

14
Бяжы, Іосіф, бяжы
Іосіф Прыгожын

Больш бяспечна надзець на ногі боты-скараходы.

Музычны прадзюсар Іосіф Прыгожын заяўляе аб тым, што голас на аўдыёзапісе, дзе рэзка крытыкуюцца наступствы «спецаперацыі», яму не належыць.

Але ж паўстае простае пытанне - калі б гэта сапраўды быў Іосіф Прыгожын, што ён павінен быў сказаць? Заявіць: «Так, вы ведаеце, гэта сапраўды я казаў!» Падобная заява азначала б пагрозу не толькі ягонаму бізнэсу, але, магчыма, і асабістую пагрозу Іосіфу Прыгожыну і ягонай сям'і.

Ён спасылаецца на сваю, усім вядомую, публічную пазіцыю ў дачыненні да расейскіх уладаў. Аднак, двудушнасць – звычайная справа для былых савецкіх людзей. На людзях адно кажуць, «на кухні» - іншае.

Таму апраўданне Іосіфа Прыгожына нічога не зняпраўджвае. І наўрад ці пераканае публіку. Галоўнае, вядома, не ў ёй, а ў тым, каб паверыў вярхоўны аматар «дасылаць дактароў». Але на гэта лепей не спадзявацца. Больш бяспечна надзець на ногі боты-скараходы.

Тэлеграм-канал «СерпомПа»

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках