28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне ўзбунтаваліся мабілізаваныя землякі Шайгу

9
Ва Украіне ўзбунтаваліся мабілізаваныя землякі Шайгу

Тувінскія навабранцы таемна пераслалі родным відэа з «падвала» ў Запарожскай вобласці.

Расейскіх вайскоўцаў з Тувы кінула ў склеп сваё ж камандаванне. Іх утрымлівае ў палоне ўласнае камандаванне. Відэа з палону «мобікі» здолелі таемна пераслаць родным.

Тувінскіх салдат утрымліваюць у падвале на акупаванай тэрыторыі Запарожскай вобласці. Яны скардзяцца на жудасныя ўмовы, а таксама голад - калегі адмаўляюцца іх карміць. За што затрыманыя «мобікі», не паведамляецца. Магчыма, яны адмовіліся выконваць загад камандавання.

«Вось тут мы спім, так жывём. Нас адсюль не адпускаюць... Казалі, што тэлефоны адбяруць, пакуль не адабралі. Таму ўпотай занеслі. Зрабіце што-небудзь! Прыміце захады» - моляць палонныя.

Характэрна, што Тува - гэта радзіма міністра абароны РФ Сяргея Шойгу. Аднак лёс сваіх суродзічаў, відавочна, не цікавіць пуцінскага міністра.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках