18 красавiка 2024, Чацвер, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гіркін распавёў, як УСУ разбіла расейцаў пад Аўдзееўкай

3
Гіркін распавёў, як УСУ разбіла расейцаў пад Аўдзееўкай
ІГАР ГІРКІН (СТРАЛКОЎ)

Новы контрудар украінскага войска стане «момантам ісціны».

Расейскае войска працягвае несці цяжкія страты падчас спробы захапіць Аўдзееўку і Бахмут, аднак бяздарна растрачвае апошні і найболей баяздольны рэсурс пяхоты.

Пра гэта заяўляе былы палявы камандзір «ДНР», экс-афіцэр расейскіх спецслужбаў Ігар Стралкоў-Гіркін.

У сваім Telegram-канале ён паведаміў, што на Аўдзееўскім кірунку фронту Генштаб УС РФ фактычна рабуе расейскіх жаўнераў, якія масава гінуць у спробе захапіць умацаваныя за 9 гадоў пазіцыі УСУ, паведамляе dialog.ua.

З ягоных слоў, страты акупантаў настолькі значныя, што зараз у баях гінуць апошнія рэшткі баяздольнай данецкай пяхоты, разбаўленай расейскімі добраахвотнікамі і мабілізаванымі.

«Расейскімі, бо данецкія амаль скончыліся», - піша ён. Больш за тое, Гіркін падкрэслівае, што УСУ падцягнулі рэзервы і разбурылі планы расейцаў паспрабаваць акружыць Аўдзееўку - зараз гэты манеўр Расеі для расейцаў немагчымы.

Не менш цяжкая для акупантаў сітуацыя на Бахмуцкім кірунку фронту, дзе асноўныя страты ў ходзе спробы захапіць горад нясуць падраздзяленні ПВК «Вагнер».

Пры гэтым адмова УСУ ад контратак на гэтым кірунку кажа аб тым, што пакуль буйныя страты расейцаў больш чым задавальняюць ўкраінскае войска.

Гіркін нагадвае пра разгром расейскага войска пад Вуглядарам і прызнае, што так званы «зімовы наступ» расейцаў скончыўся «пшыкам». Зараз акупанты чакаюць зваротнага кантрудара УСУ, які стане «момантам ісціны».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках