20 красавiка 2024, Субота, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кулямёт на вышках у суседа

8
Кулямёт на вышках у суседа

«Адказ» паляціць на галаву Лукашэнку.

Сам Лукашэнка з тлумачэннямі, навошта «Валодзька згаліў вусы» Пуцін збіраецца размясціць ядравую зброю на тэрыторыі Беларусі, і, галоўнае, навошта гэта беларусам, яшчэ не вылез.

Але падмітусіўся ягоны пул, які нагадаў, што Лукашэнка казаў «аб размяшчэнні на тэрыторыі нашай краіны ядравай зброі казаў у лістападзе 2021. Яшчэ да пачатку СВА. Паўтарыў у ліпені 2022». Яшчэ і цытатку бульбянога фюрара прывялі: «Мы павінны быць гатовыя на працягу дня адказаць люстрана».

На што адказаць? Каму? І хто «мы»? Пуцін выразна сказаў, што перадаваць ядравую зброю Беларусі не збіраецца, проста размесціць там расейскую. Як кулямёт на вышках у суседа. То бок, і рашэнне аб «люстраным адказе» прымаць будзе зусім не Лукашэнка. Але адказ, калі што, паляціць і ў бок Беларусі. Якая радасць для беларусаў!

А вось на Захад страшылкі Пуціна ўражання не зрабілі. Пастанову што да Беларусі раскрытыкавалі, але карэктаваць размяшчэнне сваіх ядравых сіл Пентагон пакуль не плануе.

Тэлеграм-канал «СерпомПо»

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках