17 красавiка 2024, Серада, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Тульскай РФ вобласці грымнуў магутны выбух

12
У Тульскай РФ вобласці грымнуў магутны выбух

Гэта ўжо трэці інцыдэнт у Тульскай вобласці за месяц.

У горадзе Кірэеўску Тульскай вобласці адбыўся выбух, піша ТАСС са спасылкай на прадстаўніка адзінай дзяжурнай дыспетчарскай сістэмы. Былі пашкоджаныя некалькі прыватных і шматкватэрных дамоў на вуліцы Дарожнікаў. Выбухам выбіла шыбы і пашкодзіла муры.

Паводле папярэдніх звестак, двое чалавек - хлопец і дзяўчына 2002 і 2006 года нараджэння - атрымалі аскепкавыя раны.

Таксама на тэрыторыі ўтварылася яміна. Жыхары знайшлі побач характэрныя адломкі, падобныя да частак беспілотніка. Прычына выбуху высвятляецца. На месцы працуюць аперацыйныя службы. Кірэеўск знаходзіцца за 35 кіламэтраў ад Тулы.

Гэта ўжо трэці інцыдэнт у Тульскай вобласці за месяц. Мінулы раз аб падзенні беспілотніка паведамлялася 19 сакавіка. Ён упаў удалечыні ад дамоў, ніхто не пацярпеў. Пры абследаванні дрона было знойдзена блізу два кілаграмы кумулятыўных баявых прыпасаў, якія прызначаныя для знішчэння панцырных рухомых і стацыянарных цэляў.

Яшчэ адзін дрон упаў у рэгіёне 2 сакавіка — жыхары паселішчаа Беразоўскага пачулі выбух, а затым знайшлі яміну глыбінёй паўмэтра. Побач знайшлі невядомыя адломкі, якія пазней ідэнтыфікавалі як фрагменты беспілотніка.

Губернатарам Тульскай вобласці з'яўляецца былы ахоўнік прэзідэнта Пуціна Аляксей Дзюмін. Пасля інцыдэнту з дронам 2 сакавіка ён даручыў узмацніць захады бяспекі ў рэгіёне.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках