19 красавiка 2024, Пятніца, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы сталі лепш ацэньваць эканамічную сітуацыю ў сваёй краіне

1
Украінцы сталі лепш ацэньваць эканамічную сітуацыю ў сваёй краіне

Апытанне.

Колькасць украінцаў, якія разглядаюць эканамічную сітуацыю ў краіне дастаткова дрэннай або вельмі дрэннай, за апошнія пяць месяцаў зменшылася больш чым на дзевяць адсоткавых пунктаў. Пра гэта сведчаць вынікі апытання Цэнтра Разумкова, апублікаваныя 24 сакавіка.

У апошні тыдзень лютага і ў першы дзень сакавіка ўкраінцаў пыталіся, як яны ацэньваюць эканамічны стан Украіны, а таксама ўзровень дабрабыту сваёй сям'і.

«Вельмі дрэннай» сітуацыю ў краіне называлі ў 2023 годзе 15,7% апытаных, яшчэ 39,6% - «дастаткова дрэннай», усяго - 55,3%.

У верасні-кастрычніку 2022 года такіх было агулам 64,5 адсотка (21,5 адсотка і 43 адсоткі).

«Добрай» і «вельмі добрай» эканамічную сітуацыю ва Украіне назвалі ў 2023 годзе ў агулам 4,3% апытаных, восенню-2022 такіх было 4,2%.

За пяць месяцаў дзель тых, хто думае, што сітуацыя «не дрэнная і не добрая», павялічылася з 28,9% да 36,8%.

Адмоўная ацэнка дабрабыту сям'і змянілася з «агульных» 38,6% восенню 2022 года да 34,8% у лютым-сакавіку 2023 года.

Узровень станоўчай ацэнкі змяніўся адпаведна з 9,6 адсотка да 12,1 адсотка.

Даследаванне праводзілася з 22 лютага да 1 сакавіка метадам face-to-face паводле шматступеннай выбаркі на тэрыторыях Украіны, якія не знаходзяцца ў акупацыі і дзе не вядуцца баявыя дзеянні. Апытана 2020 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 год. Тэарэтычная хібнасць выбаркі не перавышае 2,3%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках