24 красавiка 2024, Серада, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўночная Македонія перадасць Украіне 12 баявых гелікаптэраў

Паўночная Македонія перадасць Украіне 12 баявых гелікаптэраў

Размова ідзе аб гелікаптэрах Мі-24.

Генеральны штаб Узброеных сіл Паўночнай Македоніі ўхваліў перадачу Украіне 12 гелікаптэраў Мі-24. Аб гэтым паведаміла міністарка абароны Паўночнай Македоніі Славянка Пятроўская. Паводле ейных слоў, урад краіны ўхваліць такую пастанову ў сераду.

Са слоў міністаркі, гэтая пастанова не паўплывае на баяздольнасць македонскага войска, бо краіна мерыцца набыць новыя баявыя гелікаптэры на Захадзе. Акрамя таго, большая частка Мі-24 апошнім часам ужо не была на баявым дзяжурстве.

Гаворка ідзе пра гелікаптэры савецкага вырабу, якія Украіна больш за 20 гадоў таму прадала Македоніі. Некаторыя з іх былі мадэрнізаваны пры ўдзеле ізраільскай кампаніі Elbit Systems. Яны былі адаптаваны для ўзаемадзеяння з сіламі NATO.

Са слоў міністаркі абароны, тэхніка перадаецца на просьбу ўкраінскай стараны. «Гэта тэхніка, якой украінскае войска ўмела карыстаецца», - сказала Пятроўская.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках