29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Украіны мае тры варыянты дзеянняў

4
ISW: Украіны мае тры варыянты дзеянняў

Ініцыятыва пераходзіць да УСУ.

Пуцін мяркуе, што ўсё яшчэ можа атрымаць перамогу ва Украіне, але не ідзе ва-банк. Паспяховы наступ украінскага войска можа прымусіць яго сесці за стол перамоў.

«Ні Украіна, ні Захад не пераканалі Пуціна ў тым, што ён мае разгледзець магчымасць усякага кампрамісу. Замест гэтага Пуцін застаецца засяроджаным на дасягненні сваіх першапачатковых ваенных мэт шляхам працяглага канфлікту, у якім ён пераможа, накінуўшы гвалтам сваю волю Украіне або зламаўшы волю Украіны пасля таго, як Захад спыніць падтрымліваць Кіеў», - гаворыцца ў справаздачы аналітыкаў Інстытута вывучэння вайны.

Эксперты мяркуюць, што працяг наступу войска РФ вакол Бахмута, Аўдзееўкі і ўздоўж лініі фронту ў Луганскай і заходняй частцы Данецкай абласцей кажа аб тым, што Пуцін усё яшчэ спрабуе перамагчы. У той жа час расейскі дыктатар баіцца ісці ва-банк, але і не выстаўляе ніякіх умоў для перамоў, акрамя перамогі Расеі.

У сувязі з гэтым аналітыкі прыйшлі да высновы, што Украіна мае тры варыянты дзеянняў:

спыніць баявыя дзеянні, што прычыніцца да катастрафічнай паразы;

працягваць абмежаваныя вайсковыя дзеянні, каб толькі ўтрымаць цяперашнюю лінію фронту, але гэта будзе заахвочваць Пуціна да далейшых нападаў;

пачаць контрнаступ, каб пераканаць Пуціна сесці за стол перамоў, або стварыць такія ваенныя рэаліі, каб Кіеў і заходнія хаўруснікі змаглі эфектыўна замарозіць вайну.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках