19 красавiка 2024, Пятніца, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што цяпер адбываецца ў Запарожскай вобласці?

2
Што цяпер адбываецца ў Запарожскай вобласці?

Расейцы чапляюцца за Запарожскі кірунак з некалькіх прычын.

На часова акупаваных тэрыторыях Запарожскай вобласці становіцца больш расейскіх акупантаў, перакінутых ва Украіну з Паўночнага Каўказа. Сярод іх прадстаўнікі Дагестана, Чачэніі ды Паўднёвай Асеціі. Не спыняюцца і безупынныя абстрэлы Запарожжа і вобласці. Што адбываецца на Запарожскай кірунку і чаму яно настолькі важнае для ворага - «Апострофу» расказаў баец «Легіёна Свабода» Узброеных сіл Украіны Канстанцін Дзянісаў.

- Што Вы можаце расказаць аб сітуацыі на Запарожскім кірунку?

- Сітуацыя напружаная, я б нават сказаў, трывожная. Сапраўды, ідуць баі. Ёсць шэраг грамад, якія безупынна знаходзяцца ў эпіцэнтры. Вораг абстрэльвае ў тым ліку прыватны жыллёвы сэктар, цярпіць цывільнае насельніцтва.

Расейцы падвезлі новую партыю сваіх "чмобікаў", жывой сілы. Яны маюць некалькі палігонаў на часова акупаванай тэрыторыі Запарожскай вобласці, дзе яны праводзяць трэнінгі. Актыўна ўжываюць дроны для аэравыведкі, для таго каб знаходзіць агнявыя пункты ўкраінскіх абаронцаў, і далей іх абстрэльваюць, ставяць за мэту знішчыць нашы сілы. Абстрэльваюць вельмі актыўна з мінамётаў, танкаў, самаходак.

- Мэр Мелітопаля Іван Фёдараў заявіў, што акупанты навезлі жаўнераў з вайсковых часцін Паўднёвай Асеціі і гвардыйцаў. Ці вядома Вам што-небудзь аб абнаўленні асабовага складу рашыстаў на Запарожскім кірунку?

- У нас вельмі шмат расейскіх частак стаіць на Запарожскай кірунку, дзе месца сталай дыслакацыі - гэта акурат краіны Паўночнага Каўказа: Дагестан, Асеція, Чачэнія. Адпаведна, іх вельмі шмат за апошнія 2-3 месяцы пабілі нашы хлопцы, і таму зайшло новае папаўненне.

Яны маюць істотныя страты, бо яны спрабавалі з пачатку года некалькі разоў рабіць больш-менш сур'ёзныя атакі на нашы пазіцыі. Адпаведна, там было шмат і параненых, і цяжка параненых, і загінулых. Таму яны і падганяюць сабе папаўненне. Але ж тут з'яўляецца папаўненне не толькі з Паўночнага Каўказа, але і так званых "нацыянальных рэспублік", так званыя "нацыянальныя батальёны". Так, ужо блізу месяц, а можа і больш, тут знаходзяцца мабілізаваныя, напрыклад, з Башкартастана. Што яны забыліся ў запарожскіх стэпах - незразумела, але ім тут аддалі сэктар фронту, яны там і блок-пасты свае ўсталявалі, кантралююць абшары тэрыторыі. Адпаведна, тут разнастайная, размаітая, рознанацыянальная расейская вайсковая мешанка. Стаяць і Амурская вобласць, і Прыморскі край, і Калінінград, і з Крыма так званыя падраздзяленні тэрытарыяльнай абароны. Таму тут усіх стае.

- Ці працягваюць расейцы рассяленне ў цывільныя шматпавярховікі ў акупаваных местах Запарожскай вобласці?

- Так, яны засяляюцца ў тых дамах, якія засталіся цэлыя пасля іхніх абстрэлаў.

- Што Вы можаце сказаць аб якасці гэтых войскаў - як яны ваююць, якую маюць падрыхтоўку?

- Скажам так, пяхота - гэта бязглуздае мяса. Артылерысты і афіцэры досыць пісьменныя, я ўжо неаднаразова ўздымаў гэтае пытанне, бо калі мы бяром будаўнічыя загароды і фартыфікацыйныя збудаванні, відаць, што камандуюць досыць пісьменныя афіцэры. Плюс, у іх тут стаяць нават такія тыпы ўзбраення, якія прадугледжваюць валоданне найвышэйшай вайсковай адукацыяй, досвед кіравання гэтымі тыпамі ўзбраення.

Дарэчы, цікавы і нават крыху смяхотны факт: у гэтым месяцы на Запарожскім кірунку ўкраінскія партызаны і Сілы абароны знішчылі некалькі станцый радыёэлектроннай барацьбы расейцаў, і тыя нібыта ў адплату ў адной з грамад Запарожскай вобласці расстралялі станцыю «Старлінк» і назвалі гэта адплатай за знішчэнне іхняй радыёэлектроннай станцыі барацьбы. Каб Вы сабе разумелі, такія ў іх акцыі адплаты. Мы ў іх знішчаем самую сучасную вайсковую тэхніку, яны - станцыю "Старлінка".

– Чаму для рашыстаў такі важны менавіта Запарожскі кірунак?

- Тут некалькі чыннікаў. Гэта збольшага эканамічныя чыннікі. Па-першае, яны вязуць адсюль збожжа ды іншыя сельскагаспадарчыя культуры сотнямі тысяч тон. Па-другое, тут ідзе транспартны калідор праз Мелітопаль, па якім яны возяць і цывільныя цяжары, і ўзбраенне, і асабовы склад.

Акрамя таго, тут ёсць Бярдзянскі марскі порт, які яны актыўна выкарыстоўваюць. І тут ёсць шмат, што можна парэзаць на ламачча і вывезці адтуль. А атамную станцыю, напрыклад, выкарыстоўваюць у якасці такога шчыта або засцерагальніка і ў ролі кія для шантажу не толькі Украіны, але і цывілізаванага свету.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках