19 красавiка 2024, Пятніца, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы самыя папулярныя імёны сярод нованароджаных у Менску

3
Названы самыя папулярныя імёны сярод нованароджаных у Менску

Агулам за мінулы год у беларускай сталіцы нарадзілася 15 493 дзіцяці.

Самымі папулярнымі імёнамі для нованароджаных у 2022 годзе сталі Сафія і Міхаіл. Пра гэта пішуць «Мінск-Новості» са спасылкай на Менскі гарвыканкам.

Агулам за мінулы год у беларускай сталіцы нарадзілася 15 493 дзіцяці, у тым ліку 7847 хлопчыкаў і 7646 дзяўчатак.

Самымі папулярнымі імёнамі для дзяўчатак сталі:

Сафія (392 дзіцяці),

Марыя (303),

Ганна (302),

Аліса (297),

Ева (291).

Хлопчыкаў часцей за ўсё называлі імёнамі:

Міхаіл (374),

Арцём (330),

Мацвей (327),

Марк (316),

Раман (296).

Сярод рэдкіх імёнаў у матэрыяле згадваюцца: Станіслава, Хлоя, Ядзвіга, Юнона, Таіса, Жанна і Галіна, а таксама Спартак, Мір, Марс, Васіль, Уладзімір, Пракоп, Валерый.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках