29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебшчыну і Магілёўшчыну заліло паводкай

1
Віцебшчыну і Магілёўшчыну заліло паводкай

Затапіла дамы, масты і дарогі.

У Віцебскай і Магілёўскай вобласці ў выходныя дні рэкі выходзілі з берагоў - у некалькіх населеных пунктах вада накрыла не толькі вуліцы, але і дамы, дадаўшы работы ратавальнікам. У прэс-службе МНС расказалі пра паводкі і апублікавалі фота наступстваў.

На Віцебшчыне ў нядзелю ўзняўся ўзровень вады ў рацэ Гараджанка: у Гарадку былі падтопленыя адцінкі вуліц Галіцкага, Зарачанская, Перамогі і 3-і завулак Вакзальны. Усяго пад ваду пайшло 35 падворкаў, заліты 30 дамоў (у тым ліку 16 садовых дамкоў) і 80 гаспадарчых пабудоў. Адселены 10 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей.

Ратавальнікам таксама давялося эвакуаваць з падтопленага дома пенсіянерку. На месца здарэння прыехала камісія ў надзвычайных сітуацыях Гарадоцкага раёна –пастанавілі падняць узровень вады на плаціне возера Каша ў вёсцы Прудок, каб стрымаць прыток вады ў Гараджанцы.

Акрамя таго, у Віцебскай вобласці разліліся рэкі Ардышоўка і Чарніца, паводка накрыла аўтамабільныя масты каля вёсак Кучыншчына і Асіпенкі. Рака Лучоса затапіла пасялковую дарогу каля вёскі Александрыя ў Сенненскім раёне, Абаль - каля вёскі Жданаўка ў Шумілінскім.

Вада паднімалася і ў рэках Магілёўскай вобласці. Бесядзь і Віхра, якія выйшлі з берагоў, затапілі трасу каля вёскі Каладліва Касцюковіцкага раёна, а каля вёскі Чырвоны Бераг Мсціслаўскага раёна — не толькі дарогу, але і мост.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках