20 красавiка 2024, Субота, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сырскі: Цяпер самая інтэнсіўная фаза баёў за Бахмут

3
Сырскі: Цяпер самая інтэнсіўная фаза баёў за Бахмут

Вораг нясе значныя страты, але працягвае весці наступальныя дзеянні.

Камандзір Наземных войскаў УСУ генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі чарговым разам наведаў самыя гарачыя мясціны бахмуцкага кірунку, паведамляе Military Media Center.

«Працягваецца найбольш інтэнсіўная фаза баёў за Бахмут. Сітуацыя стабільна складаная. Вораг нясе значныя страты ў чалавечых рэсурсах, узбраенні і ваеннай тэхніцы, але працягвае весці наступальныя дзеянні. Нашы абаронцы ў звышцяжкіх умовах гераічна стрымліваюць варожае нашэсце і не пакідаюць ворагу шанцаў рэалізаваць свае задумы», - заявіў генерал-палкоўнік.

Паводле ягоных слоў, абарона Бахмута абумоўлена вайсковай неабходнасцю і грунтуецца на пісьменным выкарыстанні ахоўных магчымасцяў горада, збудаваных умацаванняў і абсталяваных агнявых збудаванняў.

Сырскі падкрэсліў, што камандаванне пралічвае ўсе магчымыя варыянты развіцця падзей, і будзе дзейнічаць адэкватна абстаноўцы.

Непасрэдна ў раёне выканання баявых задач украінскімі абаронцамі Сырскі ацаніў абстаноўку і прыняў шэраг мер для развязання праблемных пытанняў, якія перашкаджаюць эфектыўна выконваць баявыя задачы.

Таксама камандзір прыняў шэраг аператыўных пастаноў, накіраваных на ўзмацненне магчымасцяў у стрымліванні і нанясенні паразы захопнікам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках