«Расейскія эліты выдатна разумеюць, што карта бітая, што Пуціну гамон»
4- 27.03.2023, 15:29
- 21,942

У Расеі паніка і замяшанне.
Украінскі журналіст Дзітрый Гардон пракаментаваў размову расейскага прадусара Іосіфа Прыгожына і алігарха Фархада Ахмедава, у якой яны абражалі Пуціна і ягонае асяроддзе. Каментар украінскага журналіста апублікаваў сайт «Гардон»:
- Многія з нас не разумеюць ці не да канца разумеюць, што зараз адбываецца ў галовах у крамлёўскай эліты, алігархаў і набліжаных да іх - у людзей, якія знаходзяцца побач з Пуціным.
Таму я хачу пракаментаваць незвычайную тэлефонную размову паміж канцэртным прадусарам Іосіфам Прыгожыным і расейскім алігархам азербайджанскага паходжання Фархадам Ахмедавым.
Прыгожын, акрамя сваёй тупой галавы, вядомы тым, што разам са сваёй жонкай эстраднай бразготай Валерыяй апошнімі словамі палівалі Украіну, ліжа дупу Пуціну і падтрымліванвайну. Верныя і адданыя слугі рэжыму. Але гэта толькі публічна. А Ахмедаў быў чальцом Савета федэрацыі Расеі.
Іх тэлефонная размова адбылася, як мяркуецца, у студзені-лютым. Прыгожын на той момант быў з Валерыяй у Дубаі. Месцазнаходжанне Ахмедава - невядомае.
Са слоў Прыгожына, Сечын, Лаўроў і Золатаў аб'ядналіся і хочуць выціснуць Шайгу. Пуціна і ягоных набліжаных Прыгожын назваў злачынцамі. Ну ўсё, не зберагчы яму галавы - будзе сядзець у Эміратах да канца кіравання Пуціна і маліцца за УСУ, каб яны хутчэй вызвалілі Украіну і скінулі Пуціна.
Ахмедаў шкадуе, што ўсе прамантачылі, што ваяваць з Украінай няма чым. Я думаю, ён быў бы шчаслівы, калі б расейскае войска не было раскрадзенае, і ў ім усё было, як след, як распавядалі генералы Пуціну, і каб яны разбурылі Украіну. Што ўжо казаць пра Прыгожына.
Яму ўвогуле ўсё адно, што гінуць украінцы, гінуць расейцы, што Расея ляціць у прорву – яму б яшчэ з годзік папрацаваць, назапасіць грошыкаў, пажыць бы яшчэ нармальна. Вось звяруга! І што ж ты нерухомасць не ў Расеі, а ў Лондане і Швайцарыі купляеш? Гэта ж дрэнныя краіны, гнілы Захад.
Прычым Прыгожын яшчэ і хоча, каб Пуцін перамог у вайне. Вы - фашысты. І ты, Прыгожын, і ваш галоўны фашыст і нацыст Пуцін.
Наогул у іх словах чуваць спачуванне. Маўляў, як шкада, што ўсё пра…балі. Вось бы далі гэтым «украінскім фашыстам» пр*срацца - вось гэта было б добра. А так шкада - не атрымалася.
З гэтай размовы мы можам зрабіць некалькі найважнейшых высноў. Па-першае, у расейскіх элітах замяшанне і паніка. Па-другое, расейскія эліты выдатна разумеюць, што карта бітая, што Пуціну гамон. А разам з ім канец і фашысцкай Расеі.
І трэцяе. Усе, хто рабілі Пуціна, хто камунікаваў з Пуцінымі, хто падтрымліваў Пуціна - а значыць, і несправядлівую, чалавеканенавісніцкую вайну супраць Украіны - усе панясуць пакаранне.