Украінскія гелікаптэры накрылі пазіцыі расейцаў на ўсходнім фронце
- 27.03.2023, 17:32
- 7,486

Відэафакт.
Групоўка Аб'яднаных сіл Украіны апублікавала відэа працы верталётаў украінскай вайсковай авіяцыі.
Відэа размешчанае ў Facebook ГОС.
«Працуюць украінскія лётчыкі. 11-я брыгада вайсковай авіяцыі накрывае пазіцыі акупантаў на Усходнім кірунку», - гаворыцца ў каментары да відэа.
У сюжэце паказана, як узнімаюцца баявыя верталёты, выходзяць да месца ўдару і скідваюць боепрыпасы.