25 красавiка 2024, Чацвер, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі патаннее аўтамабільнае паліва

11
У Беларусі патаннее аўтамабільнае паліва

На адну капейку.

З 28 сакавіка ў Беларусі гранічныя раздробныя кошты дызельнага паліва і аўтамабільнага бензіну зменшацца на адну капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».

З 28 сакавіка кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 2,32 рубля, АІ-95-К5-Еўра – 2,42 рубля, АІ-98-К5-Еўра – 2,64 рубля, ДП – 2,42 рубля.

Гэта чацвёртае змяненне коштаў аўтамабільнага паліва сёлета. Апошні раз кошт паліва змяняўся 21 сакавіка: дызель і бензіны патаннелі на 1 капейку.

Нагадаем, летась кошт паліва змяняўся 18 разоў, у 2021 годзе - 30 разоў, у 2020-м - 16, у 2019-м - 28, годам раней - 27.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках