20 красавiка 2024, Субота, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі адкрылі пасольства Зімбабвэ

37
У Беларусі адкрылі пасольства Зімбабвэ

Кіраўнік МЗС Зімбабвэ прабудзе з візітам у Беларусі да 30 сакавіка.

Амбасада Зімбабвэ пачынае працу ў Беларусі. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Сяргей Алейнік 27 сакавіка пасля перамоваў з міністрам замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ Фрэдэрыкам Шавам, які прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам, паведамляе прэс-служба МЗС.

Амбасада Беларусі ў Зімбабвэ адкрылася летась. Дамоўленасць аб адкрыцці пасольства ў адказ у Менску была дасягнутая падчас афіцыйнага візіту Лукашэнкі ў Харарэ, нагадаў Алейнік.

- Карыстаючыся магчымасцю, хацеў бы праінфармаваць, што ўсе фармальнасці, звязаныя з адкрыццём пасольства Зімбабвэ ў Беларусі скончаныя, і сёння мы можам афіцыйна абвясціць аб пачатку яго працы, - паведаміў беларускі міністр. З яго слоў, гэта падзея «цалкам паказвае дасягнуты ўзровень даверу і дружбы паміж дзвюма краінамі».

У час перамоваў бакі абмеркавалі ход рэалізацыі дамоўленасцей у гандлёва-эканамічнай сферы, выкананне кантрактаў, падпісалі 21 пагадненне міжурадавага і міжведамаснага характару, таксама абмеркавалі супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы і міжнародны парадак дня.

- Мы задаволеныя дынамікай развіцця палітычнага дыялогу, - падкрэсліў Алейнік.

У сваю чаргу, яго зімбабвійскі калега звярнуў увагу на супрацоўніцтва з Беларуссю на міжнароднай арэне.

-- Мы прыйшлі да дамоўленасці, што Зімбабвэ падтрымлівацьме заяўку Рэспублікі Беларусь на ўключэнне ў склад Рады Бяспекі. Беларусь падтрымае заяўку Зімбабвэ на 2027-2028 гады. І мы будзем працягваць адыгрываць такую станоўчую ролю ўзаемнай падтрымкі ў міжнародным сектары па меры прадаўжэння нашых стасункаў, - заявіў Фрэдэрык Шава.

Ён прабудзе з візітам у Беларусі да 30 сакавіка.

Чарговыя выбары ў Раду Бяспекі ААН пройдуць у чэрвені гэтага года. У склад Рады Бяспекі ўваходзяць 15 краін, пяць - сталыя чальцы, астатнія дзесяць абіраюцца на двухгадовы тэрмін: кожны год праходзяць выбары пяці з іх.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках