24 красавiка 2024, Серада, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым Лукашэнкі запатрабаваў усё золата дзяржаў свету за шкоду ў Другой сусветнай вайне

105
Рэжым Лукашэнкі запатрабаваў усё золата дзяржаў свету за шкоду ў Другой сусветнай вайне

Патрабаванні рэжыму нават перавышаюць сукупны залаты запас усіх краін свету, разам узятых.

Рэжым Лукашэнкі ацэньвае шкоду, прычыненую краіне падчас Другой сусветнай вайны, на $2,3 трыльёна, або 43 тысячы тон золата, заявіў у панядзелак намеснік начальніка ўправы Генеральнай пракуратуры Дзмітрый Брылёў.

З яго слоў, расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа паказала, што страты Беларусі значна перавысілі першапачатковыя адзнакі.

«Для гэтага стварылі спецыяльную мабільную аналітычную групу, а за аснову ўзялі справаздачу Надзвычайнай дзяржкамісіі, якая ў 40-х ацэньвала страты нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», - растлумачыў Брылёў, дадаўшы, што сума шкоды «не канчатковая».

Начальніца аддзела ацэнкі дзяржаўнага камітэта маёмасці Дзіны Сакалоўская ўдакладніла, што золата ў якасці «валюты» ацэнкі было абранае пасля кансультацый з Масквой. «Параіліся з Нацбанкам, Цэнтрабанкам Масквы, абмяркоўвалі гэтую тэму і з Міністэрствам фінансаў, Нацыянальным статыстычным камітэтам і прыйшлі да высновы, што золата з'яўляецца найбольш універсальным інструментам інвеставання, таму ёсць сэнс менавіта перавесці гэтую ўсю шкоду ў золата», - растлумачыла яна.

Патрабаванні Беларусі перавышаюць сукупны залаты запас усіх краін свету, разам узятых - на снежань 2022 года МВФ ацэньваў яго прыкладна на 33 тысячы тон. Найбуйнейшыя трымальнікі - ЗША (8,1 тысячы тон), Нямеччына (3,3 тысячы тон), Італія (2,4 тысячы тон), Францыя (2,4 тысячы тон) і Расея (2,3 тысячы тон).

Больш за тое, беларуская ацэнка шкоды эквівалентная 23 адсоткам золата, што было здабытае ў свеце за ўсю гісторыю чалавецтва. Паводле інфармацыі Геалагічнай службы ЗША, гэта 187 тысяч тон.

Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках