24 красавiка 2024, Серада, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеец кінуў гранату РКГ-3, але яна ўчапілася за галінкі і ўпала побач з ім

32
Расеец кінуў гранату РКГ-3, але яна ўчапілася за галінкі і ўпала побач з ім

Відэафакт.

Расейскі акупант няўмела кінуў супрацьтанкавую гранату і яна, зачапіўшыся за галінкі, упала побач з ім.

Відэазапіс з баявой працай расейскага вайскоўца апублікаваў галоўны рэдактар Цэнзар.НЕТ Юры Бутусаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы. На жаль, выбух не нанёс шкоду ніводнаму з захопнікаў.

«Баявая падрыхтоўка ў кіданні супрацьтанкавай гранаты РКГ-3 у войску РФ. Расейскі жаўнер уцалеў толькі таму, што накіраваная кумулятыўная бруя ўдарыла ў бок. Цікава, што як супрацьтанкавую зброю «другое войска свету» пачало выдаваць гранаты вагой 1,07 кг. Даволі небяспечныя ў выкарыстанні. Для пашкоджавання бранятэхнікі падраздзяленні пяхоты ва ўсіх войсках свету выкарыстоўваюць супрацьтанкавыя рэактыўныя гранатамёты, каб мець магчымасць пашкоджваць бранятэхніку цяжкімі кумулятыўнымі гранатамі з бяспечнай адлегласці. Відавочна, у расейцаў дэфіцыт супрацьтанкавай зброі для забеспячэння значна павялічанага мабілізаванага войска», - адзначае Бутусаў у каментары да відэа.

Увага! Лаянка!

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках