Аўтапілот Tesla пазбег сутыкнення з адарваным колам пікапа
12- 27.03.2023, 21:22
- 11,970

Відэафакт.
Аўтапілот Tesla спрабаваў пазбегнуць кола, якое адляцела ад аўтамабіля і пацягнула аварыю перад электрамабілем. Усё гэта было знятае на відэа. Пра гэта паведамляе Elektrek.
TeslaCam - гэта інтэграваная сістэма відэарэгістратараў Tesla, якая выкарыстоўвае камеры аўтапілота для запісу наваколля аўтамабіля ў выпадку аварыі.
На відэа кіроўца Tesla ехаў за аўтамабілем, які падняўся на некалькі метраў у паветра пасля таго, як наехаў на кола, якое адпала ў пікапа, што рухаўся па суседняй паласе.
Пасля таго як аўтамабіль узляцеў у паветра, кола працягнула рух у бок Tesla. На роліку выразна відаць, што Tesla адхілілася крыху направа, каб пазбегнуць сутыкнення. Кіроўца Tesla сцвярджае, што менавіта сістэма аўтапілота аўтаматычна здзейсніла манеўр.
Як паведамляецца, кіроўца аўтамабіля Kia, які ўрэзаўся ў кола, не пацярпеў у аварыі.
Witnessed and recorded the most INSANE car crash yesterday, you can see Autopilot also swerve and avoid the rouge tire for me $TSLA pic.twitter.com/csMh2nbRNX
— Anoop (@Anoop_Khatra) March 25, 2023