25 красавiка 2024, Чацвер, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Основатель Alibaba Джек Ма появился на публике после долгого пребывания за границей

1
Основатель Alibaba Джек Ма появился на публике после долгого пребывания за границей
Джэк Ма

Ён «сышоў у падполле» ў 2020 годзе пасля крытыкі фінансавых рэгулятараў Кітая.

Заснавальнік Alibaba Джэк Ма ўпершыню за доўгі час з'явіўся на публіцы. Пра гэта паведамляе BBC.

58-гадовы Джэк Ма не з'яўляўся на публіцы з таго часу, як у 2020 годзе выступіў з крытыкай фінансавых рэгулятараў Кітая. Цяпер ён з'явіўся ў школе ў Ханчжоў. Нядаўна ён вярнуўся ў Кітай пасля больш чым гадавога знаходжання за мяжой.

Газета, якая належыць Alibaba, паведаміла, што ён зрабіў кароткі прыпынак у Ганконгу, дзе сустрэўся з сябрамі, а таксама ненадоўга наведаў міжнародны мастацкі кірмаш Art Basel. Паведамляецца, што Ма падарожнічаў па розных краінах, каб даведацца пра сельскагаспадарчыя тэхналогіі.

Яго бачылі ў розных краінах, у тым ліку Гішпаніі, Нідэрландах, Тайландзе і Аўстраліі. Таксама ў лістападзе летась газета Financial Times паведаміла, што Ма ўжо паўгода жыве ў Токіа.

Джэк Ма, былы выкладчык ангельскай мовы, сустрэўся з работнікамі і агледзеў класы школы Yungu у Ханчжоў, горадзе, дзе знаходзіцца штаб-кватэра Alibaba. Падчас прэс-канферэнцыі ён расказаў пра патэнцыйныя выклікі штучнага інтэлекту для адукацыі.

«ChatGPT і падобныя тэхналогіі - гэта толькі пачатак эры штучнага інтэлекту. Мы павінны выкарыстоўваць штучны інтэлект для развязання праблем, а не кантраляваць яго», - сказаў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках