Ціханоўская сустрэлася з дарадцам прэзідэнта ЗША Джэйкам Саліванам
35- 28.03.2023, 11:42
- 9,330

Яна ўзняла пытанне размяшчэння расейскай ядзернай зброі ў Беларусі.
Святлана Ціханоўская сустрэлася з дарадцам прэзідэнта ЗША Джэйкам Саліванам. Яна ўзняла пытанне аб размяшчэнні ў Беларусі расейскай ядзернай зброі, аб чым нядаўна абвясціў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
Ціханоўская назвала гэтую пастанову непрымальнай. Яна таксама выступіла за прыняцце прэвентыўных мер, якія маглі б прадухіліць з'яўленне ядзернай зброі ў Беларусі. Яна падкрэсліла, што размяшчэнне ТЯЗ парушае Канстытуцыю Беларусі, яе бяз'ядзерны статус.