24 чэрвеня 2024, панядзелак, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фяльшцінскі: Не пазней за верасень з Беларусі па Літве і Польшчы будуць нанесеныя ядзерныя ўдары

163
Фяльшцінскі: Не пазней за верасень з Беларусі па Літве і Польшчы будуць нанесеныя ядзерныя ўдары
ЮРЫЙ ФЯЛЬШЦІНСКІ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Дзеянні NATO ў адказ могуць цалкам сцерці з зямлі Беларусь як дзяржаву.

Крамлёўскі дыктатар Уладзімір Пуцін плануе перакінуць ядзерную зброю не для пагроз Захаду, а для нанясення ўдару па Літве і Польшчы.

Упэўненасць у гэтым выказаў падчас стрыму на канале Марка Фейгіна гісторык Юрый Фяльшцінскі, адзначыўшы, што дзеянні ў адказ NATO могуць цалкам сцерці з зямлі Беларусь як дзяржаву.

«Пагражаць ядзернай зброяй можна з Расеі. І Расея гэтую справу дастаткова паслядоўна і шматразова з рэгулярнасцю тыражуе. Таму для таго, каб пагражаць Захаду ці Еўропе ядзернай зброяй, не трэба яе перакідаць у Беларусь. Яе перакідваюць у адным адзіным выпадку - для нанясення ядзернага ўдару. Я заяўляю абсалютна адказна, што не пазней за верасень гэтага года з Беларусі па Літве і Польшчы будуць нанесеныя ядзерныя ўдары, калі Захад не распачне прэвентыўных дзеянняў у гэтым кірунку», - заявіў ён.

На думку Фяльшцінскага, адзіная прычына, з якой Пуцін не анэксуе Беларусь, гэта намер выкарыстоўваць яе як плацдарм для нанясення ядзернага ўдару.

«Калі існавалі нейкія чырвоныя лініі, якія Пуцін не павінен быў бы пераходзіць або пераход якіх азначае даслоўна катастрафічныя наступствы для Еўропы, то вось гэтая чырвоная лінія ўжо Пуціным пройдзеная», - адзначыў гісторык.

Ён упэўнены, што ў адказ на ядзерны ўдар з Беларусі, яна будзе проста знішчаная.

Напісаць каментар 163

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках