24 красавiка 2024, Серада, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

HIMARS знішчыў штаб Расгвардыі ў Данецку

16
HIMARS знішчыў штаб Расгвардыі ў Данецку
ФОТА: EPA

Расейцы панеслі вялізныя страты.

У панядзелак, 27 сакавіка, УСУ з HIMARS абстралялі штаб Расгвардыі ў акупаваным Данецку. У выніку дакладнага трапляння ліквідавана 12 акупантаў, яшчэ 60 «затрохсоцілі».

Пра гэта паведаміў Telegram-канал «Дасье Шпіёна», які вядзе адзін з супрацоўнікаў спецслужбаў. Ён таксама апублікаваў адпаведныя відэа выніку «дэмілітарызацыі».

«Паважаныя падпісчыкі, са слоў маёй крыніцы, трохпавярховы офісны будынак у Данецку, які пацярпеў учора (28.03) у выніку абстрэлу, служыў штабам федэральнай службы войскаў нацыянальнай гвардыі РФ», – гаворыцца ў паведамленні.

Спецслужбовец таксама адзначыў, што 12 расгвардзейцаў былі знішчаныя адразу, яшчэ больш за 60 параненыя. Сярод «трохсотых» шмат хто знаходзіцца ў цяжкім і вельмі цяжкім стане, а значыць, яны прэтэндэнты на «двухсотыя».

«Абстрэл быў зроблены з выкарыстаннем РСЗА HIMARS», – падкрэсліў аўтар Telegram-канала.

На відэа паказаны вынікі дакладнага трапляння ў трохпавярховы будынак штаба Расгвардыі. Як бачна з кадраў, знішчана значная частка дома. На месцы «прылёту» ўзнік пажар, агонь нішчыў аўтамабілі і вайсковую тэхніку ворага, якая знаходзілася каля штаба.

Дарэчы, вынікі прылёту паказалі і расейскія СМІ.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках