19 красавiка 2024, Пятніца, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку давядзецца «нэйтралізаваць»

48
Лукашэнку давядзецца «нэйтралізаваць»
ФОТА: ANADOLU AGENCY

Дыктатар сур'ёзна ўзяўся за ядзерны шантаж Еўропы.

Лукашэнка рыхтуецца да ядзернага шантажу ўсёй Еўропы, піша тэлеграм-канал "Беларуская выведка".

Яшчэ ў 2021 годзе стала вядома аб маштабнай рэканструкцыі старых савецкіх сховішчаў, на якіх у часы СССР размяшчаліся спецыяльныя баявыя прыпасы.

Ва Управе РАУ МО РБ больш за год таму створаная працоўная група спецыялістаў-збройнікаў, якія прайшлі стажаванне ў РФ. Група беспасярэдне займаецца пытаннямі транспартавання і захоўвання спецыяльных баявых прыпасаў.

Расея перамесціць на захоўванне баявыя галоўкі для тактычных ракет і спецыяльныя часткі для ракет паветранага базавання. Важна адзначыць, што менавіта Лукашэнка на працягу амаль паўтара года выпрошваў ядзерныя тактычныя баявыя прыпасы ў Пуціна.

Крыніцы тэлеграм-канала паведамляюць, што адміністрацыя Лукашэнкі і Рада бяспекі распрацоўваюць канкрэтныя планы шматлікіх і маштабных ІПСА ды маніпуляцый і шантажу на міжнароднай арэне. Трэба разумець, што менавіта Лукашэнка з'яўляецца САМЫМ НЕБЯСПЕЧНЫМ У СВЕЦЕ СУБ'ЕКТАМ У СФЭРЫ МАГЧЫМАГА ЎЖЫВАННЯ ЯДЗЕРНАЙ ЗБРОІ.

Лукашэнка і ягоныя хаўруснікі ўчыняюць чарговы акт здрады дзяржаве, за што з улікам даўней учыненых злачынстваў, будуць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці паводле законаў Беларусі, за што ў Беларусі прадугледжанае СМЯРОТНАЕ ПАКАРАННЕ.

«Заклікаем сусветную супольнасць да захадаў татальнага характару ў неадкладнай нэйтралізацыі рэжыму Лукашэнкі ды ягоных памагатых», — піша тэлеграм-канал.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках