29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі дрон зладзіў акупанту бег з перашкодамі

7
Украінскі дрон зладзіў акупанту бег з перашкодамі

Відовішчныя кадры былі знятыя пад Бахмутам.

Абаронцы Украіны яшчэ раз паказалі, як знішчаюць ворага ў самай гарачай мясціне на фронце - у нязломным Бахмуце на Данбасе. Яшчэ аднаму расейскаму акупанту, які прыйшоў ва Украіну са зброяй, не выпала ўнікнуць смерці на чужой зямлі.

Аперацыю знішчэння супраціўніка правялі байцы Зборнай тактычнай групы "Адам". Відэа апублікавалі ў Telegram-канале групы.

Ваяры падкрэслілі, што працягваюць работу і ліквідацыю супраціўніка на Бахмуцкім кірунку. На кадрах паказана, як на гале ўкраінскія ваякі зафіксавалі самотнага акупанта і пачалі на яго "паляванне".

Вайсковец РФ спрабаваў на дыбачках уцякаць, абыходзячы сваіх знішчаных «таварышаў», але не здалеў. Урэшце, з дапамогай беспілотніка і набояў украінскія байцы адправілі ворага «на канцэрт Кабзона».

«Дэматываваны, самотны, загнаны нашымі ваярамі орк, бяжыць недзе пад Бахмутам, абмінаючы целы сваіх «пабрацімаў», каб сустрэць ганебную смерць на чужой зямлі», – гаворыцца ў паведамленні групы «Адам».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках