29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі запрасіў Сі Цзіньпіна ва Украіну

15
Зяленскі запрасіў Сі Цзіньпіна ва Украіну

Пры гэтым украінскі прэзідэнт згадаў заяву Крамля аб ядзернай зброі ў Беларусі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запрасіў лідэра Кітая Сі Цзіньпіна прыехаць ва Украіну.

Пра гэта паведамляе Associated Press.

У інтэрв'ю выданню Уладзімір Зяленскі заявіў, што не кантактаваў з кітайскім лідэрам з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі. Таму Зяленскі хацеў бы, каб Сі Цзіньпін наведаў Украіну.

«Мы ахвочыя ўбачыць яго тут. Я хачу пагаварыць з ім. Я кантактаваў з ім перад поўнамаштабнай вайной. Але за ўвесь гэты год, больш за год, мы не мелі кантактаў», - сказаў Зяленскі.

Ён таксама выказаў меркаванне, што абвяшчэнне расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна аб пастанове размясціць у Беларусі сховішча тактычнай ядзернай зброі звязанае з вынікамі візіту Сі Цзіньпіна ў Маскву. На ягоную думку, той не даў кіраўніцтву Расеі чаканых гарантый.

"Што гэта значыць? Гэта азначае, што візіт не пайшоў на карысць Расеі», - сказаў Зяленскі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках