24 красавiка 2024, Серада, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі фармуюць батальён для падтрымання ваеннага становішча

15
У Беларусі фармуюць батальён для падтрымання ваеннага становішча

Улады рыхтуюцца да вайны?

У Барысаўскім раёне фармуецца батальён з вайскоўцаў запасу, паведамляе тэлеграм-канал «Позірк». Адна з функцый - падтрыманне ваеннага становішча.

"Неабходна сфармаваць штаб Барысаўскага раёна і асобнага стралковага батальёна", - паведаміў начальнік управы тэрытарыяльнай абароны вайсковага камісарыята Менскай вобласці Дзмітрый Вальфовіч.

Паводле слоў прадстаўніка тэрытарыяльнай абароны, з вайскоўцамі запасу "будзе праведзеная індывідуальная падрыхтоўка, зладжванне аддзяленняў і звязаў" і на завяршальным этапе — "штабны трэнінг".

Удзельнікі пройдуць агнявую падрыхтоўку, а на завяршальным этапе комплекснай праверкі будзе праведзенае "камандна-штабное вучэнне".

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках