28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспілотнік атакаваў газавую станцыю ў расейскім Белгарадзе

1
Беспілотнік атакаваў газавую станцыю ў расейскім Белгарадзе
АРХІЎНАЕ ФОТА

Выбух пашкодзіў рэзэрвуар і газаправод.

Газавая станцыя ў расейскім Белгарадзе была атакаваная невядомым беспілотнікам.

«У Белгарадзе беспілотнік атакаваў газавую станцыю. Інцыдэнт адбыўся ўвечары 27 сакавіка», - паведамляе telegram-канал Baza.

Там дадалі, што станцыя належыць кампаніі "Газэнэргасеткі".

Беспілотны лятальны апарат (БЛА) быў самаробным прыстасаваннем. Пры выбуху пашкоджанні атрымалі газавы рэзэрвуар і газаправод.

БЛА нібыта мог быць выпушчаны з боку места Валчанска ў Харкаўскай вобласці, мяркуюць аўтары telegram-канала.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках